Гары Паганяйла: Час заканчваць дыпламатычныя гульні, санкцыі ўжо не дапамогуць, патрэбныя рашучыя дзеянні

Гары Паганяйла, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па правах чалавека, пракаментаваў "Беларускаму партызану" аўдыёзапіс пра канцлагеры для пратэстоўцаў.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


— Лукашэнка менавіта так і ўяўляе захаванне асабістай улады ў краіне. Ён абапіраецца выключна на сілавікоў, перад якімі паставіў дакладную і пэўную задачу — «куляў не шкадаваць», як казаў адзін вядомы расійскі цар.

Важна дамагчыся выніку, пад якім разумеецца супакаенне, падаўленне пратэсных настрояў любой цаной. А калі народ загнаны па сваіх кватэрах, «пад плінтус», як любіць выказвацца Лукашэнка, і трасецца ад страху — з ім можна рабіць усё, што заўгодна.

А ён працягвае кіраваць столькі, колькі зможа ўседзець; па меншай меры ён разлічвае яшчэ на пяць гадоў. Галоўнае, што ён утрымлівае ўладу і кіруе тэрыторыяй пад назвай Беларусь.

— Якая карысць усім нам ад падобных зліваў?

— На жаль, унутры Беларусі ў народа няма інструментаў для прыцягнення вінаватых да адказнасці. Універсальная крымінальная юрысдыкцыя, пра якую я шматкроць згадваў, таксама не хутка разгорнецца на Захадзе, гэта не музычны інструмент, які доўга наладжваецца, доўга рэгулюецца, узгадняецца, таму што яго выкарыстанне патрабуе палітычнай волі ўрадаў.

Будзе палітычная воля Захаду — з'явяцца і крымінальныя справы.

Такога роду злівы паўплываюць як раз на тую палітычную волю ўрадаў, таму што сёння ў цэнтры Еўропы ніхто не будзе трываць рэпрэсіўную па сутнасці дзяржаву, дзе насельніцтва вымушанае або падпарадкавацца гвалту, або адказаць на гвалт. Для нас, няўзброеных людзей, гэта актыўны супраціў у самых розных формах. Аднак не выключаю, што хтосьці на гвалт адкажа гвалтам. А значыць, будуць і крымінальныя справы, не выключаны чарговыя смерці, таму што ні адзін з бакоў за цаной ужо не пастаіць.
 
Справа ў тым, што большая частка насельніцтва дзяржавы ўцягнутая ў супрацьстаянне — альбо на адным, альбо на другім баку, і гэты працэс не спыніць. У існуючых умовах важна знаходзіць правільныя рашэнні і рабіць адэкватныя крокі. Без барацьбы мы прайграем, сапраўды апкажамся ва ўмовах Паўночнай Карэі.

Усе сацыяльныя пласты ад малога да вялікага з розным жыццёвым вопытам палічылі для сябе неабходным змагацца з рэжымам. Усе яны хочуць свабоды, павагі іх годнасці.

Ва ўмовах жорсткай канфрантацыі нават прыхільнікі Лукашэнкі пачынаюць усведамляць, што перспектыў у іх няма, акрамя бліжэйшых двух-трох месяцаў. Хто разумнейшы, разумее, што такімі метадамі ўладу ўтрымаць нельга. А таму яны пачнуць альбо сабатаваць палітыку рэжыму, у тым ліку і прадстаўнікі сілавога блока, альбо пабягуць — каб канчаткова не запляміць сябе крывёй і ганьбай.

Як бы доўга ні трымаліся такога роду рэжымы, калі надыходзіць кропка незвароту (мы ўжо перайшлі кропку незвароту, абодва бакі апынуліся за межамі чырвонай рысы), перспектыва адказнасці тых, хто зладзіў крывавую лазню для свайго народа, непазбежная.

Але перамога будзе за намі.

— А канцлагер у Івацэвічах — рэальнасць або страшылка?

— Я думаю, Лукашэнка дае ўказанні ўжываць зброю, адрываць галовы, рукі, ногі не для застрашвання. А затым у падзяку раздае званні, узнагароды, медалькі вешае, заахвочвае сур'ёзнымі грашовымі сумамі, таму яны гатовыя рэальна біць свой народ у кроў.

Яны разумеюць усю адказнасць за ўжо ўчыненыя злачынствы: некаторыя з генералаў сваімі дзеяннямі ўжо зарабілі пажыццёвыя тэрміны, для іх дарогі назад няма. А гэта значыць, што нас чакаюць не вельмі добрыя часы. Але мы павінны выстаяць і перамагчы — нават у такіх умовах.

Спадзяюся, апошні зліў, які паказвае праўдзівы — звярыны твар беларускай улады, так званых «праваахоўнікаў», стане зразумелы заходнім лібералам.

Час заканчваць дыпламатычныя гульні, таму што ніякія санкцыі ўжо не дапамогуць, патрэбныя рашучыя дзеянні.

Неабходна склікаць Раду бяспекі ААН і рыхтаваць адпаведную рэзалюцыю; і нават калі Расія і Кітай накладуць вета на падрыхтаваную ў Радзе Бяспекі ААН рэзалюцыю, гэтымі дзеяннямі яны возьмуць частку адказнасці за тое, што адбываецца ў Беларусі, на сябе.

Спадзяюся, што працверажэнне адбудзецца і ў Расіі, і ў Кітаі. Гэты зліў можна выкарыстоўваць для настаўлення на розум еўрапейскіх палітыкаў: санкцыі і ўгаворванні дыктатара ўжо не спрацуюць, трэба ўсвядоміць, што адбываецца ў Беларусі і дзейнічаць у рэжыме ваеннага становішча, што называецца.

Лукашэнка палохае, што Захад разарве Беларусь, запалохваючы і беларускі народ, і заходніх дыпламатаў, па сутнасці сам раздзірае краіну, сам правакуе народ на прымяненне гвалту. Ён чакае-не дачакаецца, калі беларусы стануць на шлях узброенага супраціву і адкажуць сілай. Ён выдатна разумее, што грамадства не мае адэкватнага адказу на такую ​​сілу.

Захаду неабходна ўсвядоміць усю меру сваёй адказнасці за тое, што сёння адбываецца ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: