«Газета Выборча» параўнала Лукашэнку з Багданам Хмяльніцкім

Будучыя перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным аб інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй нарабілі шуму ў ліберальнай польскай прэсе, перадае Еўрарадыё. "Газета Выборча" піша, што "людзі Крамля" і Пуцін паспрабуюць націснуць на Лукашэнку, каб той пайшоў па "шляху Багдана Хмяльніцкага". Чаму Лукашэнку параўноўваюць з Хмяльніцкім? У свой час гетман пайшоў на здзелку з Маскоўскай дзяржавай і далучыў да яе левабярэжную Украіну.

Аляксандр Лукашэнка і Багдан Хмяльніцкі, ілюстрацыя Еўрарадыё

Зламаць Бацьку

Артыкулу на гэтую тэму "Выборча" дала такі загаловак: "У нядзелю Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб інтэграцыі. Гэта дрэнныя навіны для Польшчы". Дрэнныя навіны, увогуле кажучы, у наступным:

"Рускія да гэтага часу не ўпэўнены, што ўсё пойдзе сваім шляхам. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота ў інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА папярэджвае, што абвешчанае на 8 снежня пасяджэнне Вышэйшага Савета саюза Беларусі і Расіі, на якім павінны быць падпісаны "дарожныя карты", можа быць адкладзена.

Каб канчаткова зламаць Бацьку, рускія яшчэ раз дабяруцца да яго традыцыйнай зброі і прывядуць яго да сустрэчы з Пуціным, які пераканае свайго партнёра, што адзіны выхад — "шлях Хмяльніцкага". Аднак несумненна, што гаспадар Крамля не падасць у адстаўку".

За які час танк Т-90 даедзе да Варшавы?

Журналіст Вацлаў Радзівіновіч заўважае, што "глыбокая інтэграцыя" Беларусі і Расіі дрэнная для Польшчы не толькі стратай перавалачнага пункта для польскай "санкцыёнкі". На яго думку, паглыбляючы інтэграцыю (нават эканамічную), Мінск і Масква не змогуць прайсці міма пытання аб расійскіх ваенных базах на тэрыторыі Беларусі. І тут перспектыва для Польшчы вымалёўваецца не самая радасная:

"Беларуска-польская мяжа стане мяжой Заходняй ваеннай акругі. Ад яе да Варшавы крыху больш за 200 кіламетраў. Гэту адлегласць танк Т-90 лёгка пераадольвае за чатыры гадзіны.

Інтэграцыя дазволіць расіянам з паўднёвага ўсходу наблізіцца да 66-кіламетровага Сувалкаўскага калідора. У выпадку магчымага канфлікту яны [расіяне] змогуць заблакаваць адзіны сухапутны пераход перакрыжаваным артылерыйскім агнём і не даць сухапутным войскам НАТА прыйсці на дапамогу балтыйскім рэспублікам".

Праблема 2024 года

У канцы артыкула Вацлаў Радзівіновіч задаецца пытаннем: чаму Масква так напірае на тэму інтэграцыі? Дваццаць гадоў Крамлю хапала толькі вобраза ўваскрэслай імперыі, які склаўся пасля падпісання дамовы аб саюзнай дзяржаве. Але ўвесь 2019 год Мядзведзеў і іншыя сябры расійскага ўрада пастаянна празрыста намякалі, што пара б паглыбіцца ў інтэграцыю.

Журналіст не знаходзіць нічога свяжэйшага, чым растлумачыць такую ​​актыўнасць Крамля "праблемай апошняга мандата Пуціна", які заканчваецца ў 2024 годзе:

"Сёння Расія зноў сутыкаецца з праблемай пераемнасці. Апошні мандат Пуціна, дазволены Канстытуцыяй, заканчваецца ў 2024 годзе. Кіруючая партыя, якая страціла папулярнасць, ужо пачала рыхтавацца да парламенцкіх выбараў, абвешчаных на 2021 год. Яна павінна атрымаць канстытуцыйную большасць у парламенце, каб змяніць Канстытуцыю для Пуціна ці прасунуць спадчынніка. Таму ім зноў патрэбны палітычны капітал. Пашырэнне Расіі на 207 тысяч квадратных кіламетраў [плошча Беларусі. — Еўрарадыё], што каля 1,1% федэрацыі, і 9,5 мільёна чалавек, каля 7% насельніцтва Расіі, — будзе вельмі эфектным поспехам".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: