Генеральная пракуратура ініцыюе міжнародны вышук Паўла Латушкі

Адпаведны пакет дакументаў ведамства накіравала ў Інтэрпол, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
У ведамстве патлумачылі, што ў дачыненні да Паўла Латушкі ў рамках крымінальнай справы з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Яму інкрымінавана здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 357 (Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 ст.361-1, ч.3 арт. 361 (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура накіравала ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь пакет дакументаў, неабходных для аб'яўлення ў міжнародны вышук Паўла Латушкі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: