Генсакратар Пакістанскага фонда прэсы напісаў адкрыты ліст Лукашэнку

Генеральны сакратар Пакістанскага фонда прэсы (PPF) Аваіс Аслам Алі (Owais Aslam Ali) напісаў адкрыты ліст пратэсту Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з пераследам журналістаў.

У сваім лісце Генеральны сакратар Пакістанскага фонда прэсы (PPF) Аваіс Аслам Алі (Owais Aslam Ali) пералічвае факты пераследу беларускіх журналістаў цягам апошніх дзён: вобшукі і затрыманні, — піша БАЖ.

"PPF заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць затрыманых журналістаў і спыніць пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў.

Я дзякую вам за вашу ўвагу і вітаю вашы каментары",
— гаворыцца ў заяве.

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» Рэйтынгу свабоды слова за 2017 год Пакістану надала 65 месца, а Беларусі — 83 месца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!