«Гэта была рамантычная паездка на цягніку». Марыю Калеснікаву перавезлі з Жодзіна на Валадарку

Дзеля гэтага абудзілі каля дзвюх гадзн ночы.
Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага. Каля дзвюх гадзін ночы 8 студзеня памочніцу Віктара Бабарыкі па перадвыбарнай кампаніі абудзілі, паказалі пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Этапавалі яе ў Мінск на цягніку.

Як адзначае сама Маша, гэта была «рамантычная паездка на начным цягніку».

Сёння з Марыяй у СІЗА-1 сустракаўся адвакат. Маша бадзёрая, зараджана на барацьбу і перадае ўсім прывітанне.

Прэс-служба Віктара Бабарыкі паведамляе, што лісты Марыі Калеснікавай цяпер трэба дасылаць на адрас: Мінск, СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: