«Гэта была рамантычная паездка на цягніку». Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна на Валадарку

Дзеля гэтага абудзілі ў дзве гадзіны ночы.

Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага.

Каля дзвюх гадзін ночы 8 студзеня памочніцу Віктара Бабарыкі абудзілі, паказалі пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Перавезлі яе ў Мінск на цягніку.

Як адзначае сама Маша, гэта была «рамантычная паездка на начным цягніку»

Сёння з Марыяй у СІЗА-1 сустракаўся адвакат. Як ён распавёў, Маша бадзёрая, зараджана на барацьбу і перадае ўсім прывітанне.

Прэс-служба Віктара Бабарыкі інфармуе, што цяпер лісты да Марыі Калеснікавай варта дасылаць на адрас: Мінск, СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: