
Свае прапановы да юбілею Рыгор Кастусёў абнародаваў напрыканцы лістапада 2017 года. Сярод іншага там быў і такі пункт:
Прапаную дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі належным чынам асвятляць гэтыя падзеі ды іншыя звязаныя з гісторыяй БНР і яе юбілеем мерапрыемствы, а таксама зладзіць на старонках дзяржаўных газет і часопісаў, у эфіры дзяржаўнага радыё і тэлебачання дыскусіі ды круглыя сталы з нагоды гістарычнай даты стагоддзя БНР.
У лісце, які падпісаў Генадзь Давыдзька, паведамляецца, што на БТ ёсць шмат перадач і фільмаў, прысвечаных беларускай гісторыі.
Што датычыцца падзей і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя БНР, Белтэлерадыёкампанія таксама зацікаўлена ў максімальна аб'ектыўным іх асвятленні згодна з уласнай рэдакцыйнай палітыкай і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу прапануем Вам вынесці на шырокую публічную дыскусію не толькі пытанні панегірычнага кшталту аб стварэнні БНР і дзейнасці яе кіраўнікоў, але і закрануць такія неадназначныя пытанні, як сумна вядомы зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да «Яго імператарскай Вялікасці Нямецкага Кайзера», або мемарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку, і інш., — гаворыцца ў адказе Давыдзькі.

Кастусёў, у сваю чаргу таксама не разгубіўся:
Можна і пра тэлеграму кайзеру Вільгельму паразмаўляць, і прыгадаць, якія тэлеграмы адсылалі ў Маскву бальшавіцкія кіраўнікі, у тым ліку даючы справаздачу пра колькасьць расстраляных беларусаў і пра поспехі ў вынішчэнні беларускай мовы. І як гандлявалі беларускай зямлёй, аддаючы яе ў заклад то ў Брэсце, то ў Рызе, або па іншых дамовах, — піша лідэр БНФ.
Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца 25 сакавіка. У гэты дзень у 2018 годзе была выдадзеная Трэцяя ўстаўная грамата БНР, якая абвясціла незалежнасць дзяржавы.

Абмеркаванне:
Кастусь