Гозман: «Пуцін аказаўся ў тупіку з Лукашэнкам»

Расійскі палітолаг — пра рэакцыю Крамля на сітуацыю з «КП у Беларусі».
Леанід Гозман / «Открытые медиа»

Леанід Гозман / «Открытые медиа»


— Глядзіце, у сталіцы нашай радзімы карнікі іншай краіны, саюзнай, але іншай, крадуць чалавека, вывозяць да сябе, а нашы выказваюць заклапочанасць і здзіўленне, — каментуе Леанід Гозман у эфіры канала «И Грянул Грэм».

Ён нагадаў аналагічную сітуацыю з затрыманнем у Мінску Паўла Шарамета ў 1997 годзе.

— Тады ў нас быў іншы прэзідэнт, якога мы выбіралі, а Аляксандр Рыгоравіч арыштаваў журналіста Паўла Шарамета ў Мінску. Ён быў грамадзянінам Беларусі, але супрацоўнікам расійскага тэлебачання.

Калі пасля гэтага Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка збіраўся ў Ліпецк па нейкіх справах, Барыс Мікалаевіч Ельцын забараніў яго самалёту ўваходзіць у паветраную прастору РФ. І той адпусціў Шарамета. Тады ў нас было пачуццё нацыянальнай годнасці. А цяпер яго няма, — сказаў палітолаг.


Даведка. «Коммерсант», 3 кастрычніка 1997 года: «Спецборт Аляксандра Лукашэнкі не змог учора вылецець з аэрапорта Мінск-2 у Ліпецк. Візіты Лукашэнкі ў Ліпецкую і Яраслаўскую вобласці былі скасаваныя — праз Паўла Шарамета. Барыс Ельцын паставіў яго неадкладнае вызваленне ўмовай для прылёту прэзідэнта Беларусі ў Расію. Забараніўшы прымаць самалёт Лукашэнкі, Ельцын упершыню па-сапраўднаму паказаў, хто гаспадар у расійска-беларускім саюзе».


На думку Леаніда Гозмана, усё тлумачыць тупіковае становішча Пуціна, у якім ён апынуўся, паручыўшыся за Лукашэнку.

— Наколькі я магу судзіць, Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін вельмі не любіць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Проста вельмі не любіць. Але ён знаходзіцца ў такім жа тупіку, як Лукашэнка.

Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе толькі дзякуючы падтрымцы Пуціна. Калі б Пуцін яго на тыдні два пакінуў, то пры добрым варыянце Аляксандр Рыгоравіч быў бы пад трыбуналам.

Калі ён адступіцца ад Лукашэнкі, калі ён не будзе яго падтрымліваць, то Лукашэнка не пратрымаецца і двух тыдняў. Але калі гэта здарыцца, гэта будзе перамогай беларускага народа, беларускай рэвалюцыі. І гэта тое, што дасць фантастычны прыклад расійскаму народу і Расіі. Таму Пуцін не можа яго (Лукашэнку. — Заўв. рэд.) здаць.

І ён вымушаны дараваць яму любое хамства. Пуціну проста няма куды дзявацца. Ён аказаўся ў тупіку з Лукашэнкам, — падсумоўвае палітолаг.

Паводле udf.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: