Грамадзяне Беларусі часцей за іншых звярталіся па статус бежанца ў Польшчы

З амаль 1700  зваротаў па статус бежанца ў Польшчы, пададзеных у першым паўгоддзі 2021 года, 667 падалі беларусы.

Пра гэта паведаміла Упраўленне па справах іншаземцаў Польшчы, піша Thinktanks.by.

Другімі па колькасці аказаліся грамадзяне Расіі — па статус бежанца звярнуліся 465 чалавек. За імі ідуць грамадзяне Афганістана — 140 чалавек, Украіны —112 чалавек і Турцыі — 50 чалавек.

"Замежніку прадастаўляецца міжнародная абарона (у выглядзе статусу бежанца або дадатковай абароны), калі ў краіне яго паходжання ён падвяргаецца рызыцы пераследу або рэальнай небяспекі страты жыцця або здароўя. Кожная заява разглядаецца ў індывідуальным парадку Упраўленнем па справах замежнікаў, якое дэталёва аналізуе асобныя выпадкі, каб праверыць, ці варта даць абарону канкрэтнай асобе", — паведамляе Упраўленне па справах замежнікаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: