Хворыя Covid-19 будуць галасаваць у шпіталях ці на хаце — ЦВК

Цэнтрвыбаркам Беларусі ўстанавіў парадак галасавання на выбарах прэзідэнта выбаршчыкаў, заражаных Covid-19.
Згодна з пастановай ЦВК, выбаршчыкі з Covid-19, якія знаходзяцца на амбулаторным (на хаце) лячэнні, будуць галасаваць на участках у шпіталях.

Пры гэтым паліклінікі па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з Covid-19 павінны будуць праінфармаваць хворых  пра магчымасць прагаласаваць на участках у бальніцах і спосаб арганізацыі галасавання на канкрэтным участку. У прыватнасці, «шляхам дастаўкі выбаршчыка з Covid-19 на адпаведны ўчастак для галасавання альбо выезду сяброў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка з Covid-19».

«Дастаўку выбаршчыкаў з Covid-19 на ўчасткі для галасавання альбо выезд сябраў участковых камісій дадзеных участкаў для галасавання да месца пражывання выбаршчыкаў з Covid-19 забяспечваюць адпаведныя арганізацыі аховы здароўя», — пазначана ў пастанове.

Выбары прэзідэнта Беларусі павінны адбыцца 9 жніўня.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: