І ты, Брут? Пуцін не збіраецца ў Мінск на форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Пуцін запрошаныя на VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, аднак Пуцін наўрад ці плануе ехаць у Беларусь. Пра гэта сведчыць яго працоўны графік.


«Прэзідэнты запрошаныя. Фармат прапрацоўваецца», — сказаў 25 верасня ў дзяржСМІ віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента Анатоль Ісачанка.

Як паведамлялася, VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28-29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.

Між тым, тэлеграм-канал журналістаў крамлёўскага пула і агенцтва РІА «Новости» паведамілі, што Пуцін сустрэнецца з прэзідэнтам Кіргізіі 28 верасня ў Сочы, дзе ў гэты ўікэнд пройдзе чарговы этап гонак F1. Пуцін гэтым разам гонкі глядзець не паедзе, але і ў Беларусь не збіраецца.

Адсутнасць Пуціна на форуме рэгіёнаў у Мінску пацвердзіў і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, удакладніўшы, што ў графіцы Пуціна няма такой паездкі.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што ў Гродне павінен быў адбыцца аналагічны Форум, але толькі рэгіёнаў Беларусі і Украіны. На ім меў намер прысутнічаць Уладзімір Зяленскі. Аднак Украіна «паставіла на паўзу» кантакты з Беларуссю і адмяніла падрыхтоўку да гэтага форуму. Такім чынам, адкладзены і візіт Зяленскага ў Гродна.

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: