І ў Полацку будуць суды за незалежнасць

Полацкі аддзел унутраных справаў расшуквае тых, хто 4 студзеня сфатаграфаваўся з літарамі на аркушах паперы, склаўшы слова «Незалежнасць».

 Фота з сацыяльных сетак.

Сведкаў-міліцыянтаў на “фотасесіі” не было, і пошукі распачаліся пасля таго, як фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі, а адтуль — у незалежныя СМІ.

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць індэнтыфікаваць асобаў на фотаздымку, распавёў Юрый Касач, жыхар Наваполацку:

— Яны спрабавалі “разгаварыць” мяне на сваю тэму. Пыталіся: “Што такое незалежнасць для вас?” Я адказаў, што незалежнасць для мяне — гэта падпарадкаванне закону, і што міліцыянты павінны лавіць бандытаў. Бо іх канчатковая мэта — гэта каб я паболей распавёў пра іншых людзей, якіх хочуць пакараць, гэтаксама як і мяне.

Позву ў суд Юрый Касач пакуль не атрымаў. Але вядома, што чатыры чалавекі ўжо атрымалі такія позвы, іх будуць судзіць у судзе Полацка і раёну.

ПЦ «Вясна» паведаміла: дадзены момант праваабаронцам вядома, што будуць судзіць чатырох актывістаў.

  • Парчынскага Яўгенія (24 студзеня, верагодна, суд Новополоцка),
  • Парчынскага Вячаслава (11.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).
  • Валяева Ігара (12 00, 24 студзеня, суд Наваполацка)
  • Аглушэвіч Святланай (10.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).

Беларускае Радыё Рацыя, spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: