ICAO будзе расследаваць здарэнне з самалётам Ryanair у Беларусі да верасня

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі працягнула расследаванне інцыдэнта 23 мая 2021-га з самалётам Ryanair у Беларусі да верасня. Яна вырашыла сабраць дадатковую інфармацыю ад краін і арганізацый, якія маюць дачыненне да тых падзей. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы. У панядзелак Савет ICAO заслухаў папярэдні даклад пра інцыдэнт. Пакуль невядома, ці будзе ён апублікаваны.
Фота reuters

Фота reuters

Падчас пасяджэння былі нараканні, што з Беларусі атрымалі шмат дакументаў на рускай мове. Таму для іх перакладу патрэбны час.

У верасні будзе праходзіць сесія Савета ICAO і на ёй могуць прадставіць вынікі расследавання.

23 мая ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Улады Беларусі заявілі, што быццам атрымалі паведамленне пра бомбу на борце самалёта  Ryanair і паведамілі пра гэта экіпажу. Аднак з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым насамрэч быў атрыманы ліст ад «салдат ХАМАС».

Пасля інцыдэнта з самалётам Ryanair Еўрасаюз, Украіна закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній.

Паводле«Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: