«Іх затрыманне — ганьба». Еўрадэпутаты выступілі ў абарону Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча

Дэпутаты Еўрапарламента Роберт Бедронь, Бернард Гета і Анджэй Халіцкі выступілі ў абарону затрыманых 14 ліпеня кіраўніка незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста гэтай структуры Уладзіміра Лабковіча.


Сумесную заяву апублікаваў у Twitter Анджэй Халіцкі. Аўтары выказваюць занепакоенасць лёсам праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага, і падкрэсліваюць, што яны працавалі над прасоўваннем правоў чалавека ў Беларусі і паляпшэннем жыцця сваіх суграмадзян, піша REFORM.by.

«Іх затрыманне — ганьба. Беларускія ўлады павінны зразумець, што немагчыма пасадзіць у турму ўсё грамадства, якое летась праявіла неверагодную мужнасць і рашучасць у барацьбе за свабоду», — гаворыцца ў заяве.

Еўрадэпутаты заклікаюць неадкладна вызваліць Стэфановіча, Лабковіча і Бяляцкага.

«Іх незаконнае затрыманне толькі пагаршае дэлегітымацыю улады і ўскладняе дасягненне сацыяльнага міру ў Беларусі», — рэзюмуюць яны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: