Ігар Ільяш: Пуцін спужаўся, што беларускі сцэнар паўторыцца ў Расіі

Гледзячы на істэрычную спецаперацыю Крамля ў дачыненні да Аляксея Навальнага, становіцца канчаткова ясна, чаму ў жніўні 2020 года Пуцін вырашыў выратаваць Лукашэнку ад краху, піша палітычны аналітык Ігар Ільяш.
Не, справа не ў геапалітыцы. Не ў жаданні захаваць расійскі ўплыў у Беларусі. Не ў складаных стратэгічных разліках. І ўжо тым больш не ў сімпатыях да Лукашэнкі. Проста тады Пуцін вельмі моцна спалохаўся. Спалохаўся, што тое ж самае паўторыцца ў Расіі. Што ён убачыць у цэнтры Масквы мільён пратэстоўцаў, заводы, што страйкуюць і браджэнне ў шэрагах уласнай наменклатуры. А Лукашэнка гэта адразу адчуў і вельмі ўдала сыграў на фобіях Пуціна. Так з'явіўся тэзіс "калі сёння Беларусь абрынецца, наступнай будзе Расія". І гэта спрацавала. І Пуцін да гэтага часу знаходзіцца пад уладай гэтага страху.

У гэтым, дарэчы, вялікая бяда любой палітычнай аналітыкі. Ты спрабуеш выбудоўваць лагічныя ланцужкі, улоўліваць тэндэнцыі, ацэньваць выгаду гульцоў ад таго ці іншага палітычнага кроку. А па факце маеш справу з маленькім чалавечкам, які атрымаў неабмежаваную ўладу і таму пакутуе ад невылечнай параноі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: