Інтэрв'ю Гардона з Лукашэнкам: Сваркі з Пуціным, Ціханоўская, «Вагнер», Зяленскі, Парашэнка, Крым, жонка, сын Мікалай

На YouTube-канале «У гасцях у Гардона» транслюецца інтэрв'ю з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Праграму запісалі 5 жніўня ў прэзідэнцкім палацы ў Мінску.

Інтэрв'ю працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Падчас інтэрв'ю Лукашэнка распавёў пра адносіны Украіны і Беларусі, пра цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і пра былых прэзідэнтаў — Віктара Януковіча і Пятра Парашэнку.

У размове закранаўся і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, нядаўна затрыманыя пад Мінскам байцы расійскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер".

Інтэрв'ю Гардону — першае, якое Лукашэнка даў Для YouTube-праекта. Ён распавёў, што пагадзіцца на гутарку з украінскім журналістам яго пераканаў малодшы сын Мікалай.

Паводле  gordonua.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: