Як пазбегнуць маштабнага канфлікту ва Усходняй Еўропе?

У Мінску пачаў працу форум, які паспрабуе намацаць новую сістэму бяспекі ва Усходняй Еўропе. Лагічны працяг высілкаў ініцыятывы «Мінскі дыялог» выліўся ў глабальную канферэнцыю «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».


Нагадаем, экспертная ініцыятыва «Мінскі дыялог» пачала працаваць у сакавіку 2015 года. Фактычна, гэта была пляцоўка для розных разумных людзей, дзе яны абмяркоўвалі міжнародныя адносіны і сістэму бяспекі ва Усходняй Еўропе, а таксама прыватныя і асобныя аспекты гэтых пытанняў, кшталту вайны ва Украіне. Ад пачатку заснавання ініцыятары гэтай пляцоўкі разлічвалі на шчырыя выказванні ў яе межах, з-за чаго, для большай разняволенасці экспертаў, журналісты на некаторыя пасяджэнні не дапускаліся

За тры гады «Мінскі дыялог» правёў 11 канферэнцый і вялікую колькасць тэматычных дыскусій, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі мноства дзяржаў і міжнародных арганізацый. «Мы вырашылі, што да дзяржаўных высілкаў трэба дадаць голас экспертаў, бо эксперты менш звязаныя пазіцыяй сваіх дзяржаў і могуць генераваць больш крэатыўныя ідэі», — патлумачыў Прэйгерман

Цяперашні Форум «Мінскага дыялогу» — гэта і падсумаванне зробленага, і, як мяркуюць яго арганізатары, стане наступным крокам у развіцці ініцыятывы. Прынамсі, пакуль плануецца праводзіць яго штогод.

На брыфінгу, абвяшчаючы пра правядзенне гэтай падзеі, адзін з арганізатараў форума і кіраўнік «Мінскага дыялогу» Яўген Прэйгрман адзначыў, што «новая Ялта ўжо немагчымая». «Сістэма міжнародных адносін, якая склалася пасля заканчэння халоднай вайны, працягвае назапашваць супярэчнасці і ўразлівасці. Стабільнасць і прадказальнасць, заснаваныя на эфектыўных інстытутах і даверы, зніжаюцца на фоне старых і новых канфліктаў. Супрацоўніцтва ўсё больш саступае месца аднабаковым дзеянням», — адзначыў ён.

А між тым, Беларусь знаходзіцца якраз пасярэдзіне новых канфліктаў. «Калі ветры нестабільнасці і эскалацыі будуць працягвацца, Беларусь будзе першай, каго гэтыя ветры здуюць», — эмацыйна абмаляваў будучыню Прэйгерман.

А паколькі Беларусь у гэтых вятрах не зацікаўлена, то, па словах Прэйгермана, у супрацьстаянні ім «мы павінны працаваць».


Таму і паўстала ідэя зрабіць пляцоўку для абмеркавання пытанняў бяспекі, перш за ўсё, з пункту гледжання не глабальных гульцоў, а малых краінаў, якія, па сутнасці, становяцца закладнікамі гульняў, у якія гуляюць тыя, хто лічыць сябе супердзяржавамі.

Больш за тое, на думку Прэйгермана, эрозія правілаў міжнародных паводзінаў адбываецца ва ўмовах адсутнасці дыялогу. «Сёння няма экспертных пляцовак, на якіх адбываюцца дыскусіі. Большасць нават вядомых пляцовак, якія закліканы шукаць агульныя падыходы і вырашэнні праблем, ператвараюцца ў частку інфармацыйна-прапагандысцкай вайны паміж захадам і Усходам. І гэта, на наш погляд, вялікая праблема, бо калі на пляцоўках эксперты перастаюць весці дыялог і спаборнічаюць ва ўзаемных абвінавачваннях, то з светам нешта не тое. А паўнавартаснай дыскусіі аб сучаснасці і будучыні рэгіёну не адбываецца», — адзначыў ён.

Усе гэтыя хібы і павінен выправіць форум «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».

Пад час брыфінгу было агучана, што ў форуме прыме ўдзел больш за 350 удзельнікаў, з іх больш за 200 — міжнародныя эксперты з 40 краін свету. А сесію «Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі?» адкрые не хто іншы, як Аляксандр Лукашэнка. Што даволі ўнікальна: бо мерапрыемства арганізаванае не праўладнай арганізацыяй.


Некаторыя каментатары ў сувязі з гэтым нават пачалі меркаваць, што «Мінскі дыялог» перахоплівае ўладную ініцыятыву «Хельсінкі-2». Аднак самі арганізатары форуму пра такія амбіцыі не кажуць, хаця і падкрэсліваюць: Мінск мае жыццёвы інтарэс у тым, каб не дапусціць новага вялікага канфлікту ва Усходняй Еўропе.

Ці здолеюць зрабіць гэта эксперты? Наўрад ці. Але данесці сваё бачанне да ўладаў дзяржаў і хаця б паспрабаваць гэта зрабіць яны павінны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Яўген Мурашка
  • 2018-05-24 14:36:50
Восеньню 2014 года, з ініцыятывы прадстаўнікоў Беларусі - С.Высоцкага (БПС "Самаабарона") і прафесара Пана А.Астроўскага, у Кіеве былў заснаваны Альянс Балта-чарнаморскіх Нацый. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Малдовы, Эстоніі, Латвіі, Літвы. Польшча, у той час, адмовілася падтрымаць гэту ініцыятыву. Наш Звяз Беларусаў Нямеччыны таксама увайшоў у яго склад. За мэту АБЧН ставіць палітычнае, эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краіны а таксама вайсковае, у мэтах сумеснай абароны ад магчымай агрэсіі з боку Расеі. Была праведзена шырокая інфармацыйная праца, але на жаль яе больш ніхто не падтрымаў. Больш за тое, у 2015 годзе новы Прэзідэнт Польшчы Пан Дуда высунуў сваю ініцыятыву пад назовам Міжмор'е, амаль тое ж, толькі з уключэньнем краін Балкан. Далей больш, былыя прэзідэнты Украіны - Краўчук, Кучма, Юшчанка і наш Пан С.Шушкевіч і расеец Аджубаліс, стварылі нейкі камітэт з такой жа мэтай. Як бачым, тады ж з'явіўся і "Менскі дыялог" Пытаньне - чаму няма выніку?
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 16:38:08
"Альянс Балта-чарнаморскіх Нацый…"
То бок і Расея ў іх ліку? Ці не? Не. Чаму? Яна ж і Балта, і Чорнаморская? Добра, чытаем спадара Мурашку далей.
"...у мэтах сумеснай абароны ад магчымай агрэсіі з боку Расеі." Угу. Дык вось у чым соль ініцыятывы.
З Расеяй ЗША не ведаюць як цацкацца, а гэтыя некалькі невячлічкіх краінак з ёй справяцца. Угу.

Вось і ўся ваша палітыка-аналітыка, Яўген.
  • Яўген Мурашка
  • 2018-05-24 17:32:16
Пан , Старкоў.
Расеец Аджубаліс, у камітэту Паноў былых Прэзідэнтаў і нашага Шушкевіча..
Чытайце уважліва.
І не перадзергвайце "не справяцца" а будуць бараніцца.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 18:14:40
Расеяц і Шушкевіч? А я ж казаў пра дзяржавы Расею і маленькія краіны - яны ў вашым тэксце. І нічога не перадзёргіваў, бо не ўзгадаў Балта-Чарнаморскмі бэнээфаўскі Саюз трыццацігадовай даўніны, аб якім вы ведаеце лепей за мяне. А чаго вы яго не ўзгадалі?

Меркаванні пералічаных вамі былых кіраўнікоў Украіны і аднаго былога кіраўніка Беларусі аб Б-Ч Альянсе мне нецікавы. Яны за сённяшнюю Беларусь не клапоцяцца.

"не справяцца" а будуць бараніцца"

Як Моська ад Слана.



  • Яўген Мурашка
  • 2018-05-24 22:24:49
Выбачайце Пан Старкоў.
Але у праекце БНФ, размова ішла пра Балта-чарнаморскі калектар (энэргетычны праект).
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 22:53:41
Дык калектарамі сябраваць супраць Расеі можна, а Балта-Чорнаморскімі дзяржавамі не абавязкова? То бок БНФ насамрэч не быў супраць Саюзу з Расеяй? Дык Лукашэнка гэтую ідэю Саюзу РБ і РФ у БНФ перахапіў? І таму дэпутаты ад фракцыі БНФ галадалі ля трыбуны ВС у маі 1995?

Я ж сказаў, што вы ў БНФ лепей за мяне разбіраецеся.
  • Яўген Мурашка
  • 2018-05-24 15:02:46
",,,Сама ідэя Менскага дыялёгу паўстала, калі сталіца Беларусі напрыканцы жніўня 2014 году ўпершыню прымала перамовы па Ўкраіне. І тады экспэртнай супольнасьці было відавочна, што, акрамя афіцыйнага фармату, павінен быць «другі трэк» дыпляматыі, які ў першую чаргу зьбірае не афіцыйных асобаў, а былых дыпляматаў, экспэртаў. Бо яны больш гнуткія, больш крэатыўныя ў параўнаньні з афіцыйнымі прадстаўнікамі бакоў..."
Пан Прэйгэрман, мы ж стварылі "другі трэк", чаму ж Вы не прапанавалі нам сваі паслугі. На мой погляд, вы усе, робіце толькі выгляд "заклапочаннасьці".а лесы гэтых краін, вас мала цікавіць. Іншая справа праводзіць ППР. (Прыехалі, паганялі паражняк, раз'ехаліся). І кошт вашай дзейнасьці - руб у дзень кірмаша.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 16:30:45
Як пазбегнуць маштабнага канфлікту ва Усходняй Еўропе? Ніяк. Пакуль для Вялікага Захаду Вялікая Расея будзе супернікам, а гэта вечная справа - саправа навекі, датуль Беларусь і Ўкраіна будуць у жорнах гэтага канфлікту заходняй (Дзікі Захад) і ўсходняй (Вялікая Русь) цывілізацый.
А заседать на «минских диалогах» мона и нуна.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-24 23:17:16
У Беларусі ёсць толькі два саюзніка - Армія і Флот Расеі.

Больш цікавага на «Новым Часе»: