Як працуе расійская прапаганда ў Беларусі

«Прапаганда і дэзінфармацыя Sputnik Беларусь». Так завецца новае даследаванне, падрыхтаванае EAST-цэнтрам і iSANS.
Eurasian States in Transition research center (EAST Center), які дзейнічае ў Варшваве і International Strategic Action Network for Security (iSANS) апублікаваў даследаванне «Прапаганда і дэзінфармацыя Sputnik Беларусь», у якім аналізуецца дзейнасць у нашай краіне медыяпраектаў, арганізаваных МІА «Расія сёння». Яго аўтарам стаў кіраўнік EAST Center Андрэй Елісееў.

Даследаванне заснавана на сістэматычным маніторынгу матэрыялаў рускамоўнай вэб-старонкі Sputnik Беларусь у 2019 годзе, які складаўся з каля 5000 навінавых публікацый на грамадска-палітычную і міжнародную тэматыку, каля 140 відэаперадач Sputnik Беларусь і больш за 100 каментароў для радыё Sputnik.

Як гаворыцца ў працы, большасць заходаў на вэб-старонку Sputnik Беларусь ажыццяўляецца з Расіі, чым з Беларусі (паводле дадзеных similarweb.com, 74% і 17% заходаў з дэсктопных прылад у студзені 2020 года, адпаведна). Аднак нават з улікам перавагі расійскіх чытачоў, Sputnik Беларусь з’яўляецца буйным інфармацыйным агенцтвам, што фармуе грамадскую думку ў Беларусі.

У даследаванні апісаны 12 асноўных прапагандысцкіх наратываў, прасоўваных агенцтвам. Сярод іх наратывы аб тым, што беларусы — частка рускага народа і рускага свету, а будучыня для Беларусі магчыма толькі ў саюзе з Расіяй; аб тым, што Украіна знаходзіцца пад вонкавым кіраваннем, а ўкраінскія кіраўнікі — марыянеткі ЗША / Захаду і г.д.

«Распаўсюд такога кантэнту адбываецца пераважна праз аўтарскія калонкі, радыё- і відэаматэрыялы Sputnik Беларусь дзякуючы вельмі спецыфічнай падборцы калумністаў і каментатараў, многія з якіх з’яўляюцца адэптамі канцэпцыі Рускага свету і ідэалогіі заходнерусізму», — паведамляецца ў даследаванні.

Кожны з 12 пунктаў суправаджаецца пяццю канкрэтнымі прыкладамі ў выглядзе вынятак з артыкулаў, радыё- і відэаматэрыялаў за 2019 год.

Як піша Андрэй Елісееў, у рэальнасці Sputnik Беларусь прапануе аўдыторыі кремлецэнтрычную карціну свету. «А слоган «Кажам тое, пра што іншыя маўчаць», на практыцы ператвараецца ў паданне значнай часткі эфіру асобам з радыкальнымі поглядамі на палітычнае мінулае і будучыню Беларусі», — адзначаецца ў працы.

«Хоць навінавыя публікацыі Sputnik Беларусь толькі ў адносна рэдкіх выпадках утрымліваюць відавочную прапаганду і дэзінфармацыю, яны часам ідуць пэўнай палітычнай ліняй і ідэалагічнымі інструкцыямі. Сістэматычны маніторынг Sputnik Беларусь выявіў павелічэнне кантэнту, звязанага з асвятленнем дзейнасці Уладзіміра Пуціна і расійскіх органаў улады, пачынаючы з трэцяй дэкады красавіка 2019 года, а таксама ўстойлівае павелічэнне колькасці мілітарысцкіх публікацый на тэму расійскай ваеннай тэхнікі і вучэнняў на працягу 2019 года», — гаворыцца ў даследванні.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: