Янукевічу ўсё ж адмовілі ў рэгістрацыі абедзве камісіі

Лідэру Партыі БНФ Аляксею Янукевічу адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мiнгарсавету як па месцы жыхарства ў Заводзкім раёне сталіцы, так і ў Першамайскім раёне, дзе знаходзіцца штаб-кватэра партыі.



Гэта стала вядома 18 студзеня, калі апазыцыйны палітык прыехаў у Першамайскую раённую выбарчую камісію за пасьведчаньнем. Учора ўвечары, калі Аляксей Янукевіч датэлефанаваўся ў Акадэмічную выбарчую акругу № 48 Першамайскага раёну, яму сказалі, што ініцыятыўная група зарэгістраваная і ўжо 18 студзеня ён можа прыйсьці па пасьведчаньне. Гэтую інфармацыю Аляксей Янукевіч і перадаў нашаму радыё.
 
 
«Сёньня, аднак, мне сказалі, што мяне не зарэгістравалі», — паведаміў Свабодзе лідэр партыі БНФ:
 
 
«Карацей, прыехаў я сёньня забіраць дакумэнты аб рэгістрацыі ў Першамайскую камісію. А яны мне кажуць: вы нас праз тэлефон ня так зразумелі. Мы вам, як і Заводзкая камісія, адмовілі ў рэгістрацыі. Я выбачаюся за ўчорашняе. Бо пасьля тэлефоннай размовы быў перакананы, што зарэгістравалі. Мне ж сказалі: адбылося паседжаньне, заўтра прыяжджайце, забірайце дакумэнты».
 
 
Аляксей Янукевіч сказаў, што ён усё ж будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты сталічнага гарсавету ад партыі БНФ. І зьбіраецца балятавацца ў Чыжоўцы па месцы жыхарства.
 
 
Мясцовыя выбары заплянаваныя на 23 сакавіка.
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: