Яраслаў Раманчук: Самыя вялікія грошы ў гісторыі ўзаемадзеянняў Беларусі і Расіі

«Пуцін купляе інтэграцыю», — лічыць Яраслаў Раманчук. На думку эканаміста, абяцаны Беларусі расійскі крэдыт — «маленькі фрагмент таго, што ўчора абмяркоўвалася», піша Telegraf.by.

«Грошы могуць быць выдаткаваныя на абслугоўванне папярэдняга крэдыту, на любыя дзяржаўныя інтэграцыйныя праекты, у тым ліку на стварэнне лагістыкі па перавалцы калійных угнаенняў праз расійскія парты, на паляпшэнне інфраструктуры па перавалцы нафтапрадуктаў, на мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў. Тэм, куды яны могуць быць выдаткаваныя, — шмат, у тым ліку ў рамках саюзных праграм. Але гэта далёка не самы галоўны сюжэт з учарашняй сустрэчы», — лічыць Яраслаў Раманчук.

Галоўнае, на яго думку, што «Пуцін купляе інтэграцыю».

«Калі ўзяць, ува што б абышлася Беларусі купля газу на 2022 год, калі плаціць па сусветных цэнах, то гэта была б лічба ў 13 млрд. долараў. Беларусь атрымае газ па 128,5 долара за тысячу кубаметраў — а гэта 2,3 млрд. долараў. Мы бачым, што нават са зніжкай на лагістыку, газавыя льготы складуць 8 млрд. долараў, гэта самыя вялікія грошы ў гісторыі ўзаемадзеянняў Беларусі і Расіі. Для Пуціна важна, што ўсе саюзныя праграмы ўхваленыя», — адзначыў эксперт.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: