Ярмошына: Канцэрт Вольскага на пікеце Лагвінца – сур’ёзнае парушэнне

Сумясціўшы пікет па зборы подпісаў за свае вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламенту з канцэртам Лявона Вольскага Алесь Лагвінец парушыў выбарчае заканадаўства. Так каментуе журналістам пятнічнае мерапрыемства на пікеце намесніка старшыні Руху «За свабоду» Лагвінца старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.


Ярмошына: «Зараз пікеты — якія музыканты я не зразумела? Збор подпісаў ідзе — ніякай агітацыі. Ніякіх музыкантаў не павінна там быць. вы зараз кажыце пра тое, што там вялася актыўная перадвыбарчая агітацыя.  Есць, магчыма, нейкія патрабаванні, я проста не ведаю, наконт гукавога рэжыму. Ёсць жа парадак правядзення масавых мерапрыемства ў і якая падчас гэтага можа падключацца ўзмацняльная апаратура. Так што, давайце размяжуем: збор подпісаў — гэта адно, а музыка і размовы ў мегафон, доўгія і гучныя — зусім іншае».
Культавы музыка Лявон Вольскі выступіў 27 ліпеня ў мінскім Сухараве. Ён спяваў для публікі на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намесніка старшыні руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца.

Па словах Ярмошынай, ініцыятыўнай групе Алеся Лагвінца павінна быць вынесенае папярэджанне. Нагадаю, канцэрт Лявона Вольскага ў межах пікету па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца прайшоў у сталічным мікрараёне Сухарава 27 ліпеня.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: