Ярмошына не супраць забараніць здымку з любога месца на выбарчых участках

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына разглядае магчымасць на выбарах у Беларусі прымяніць ідэю расійскіх дэпутатаў, якія прапанавалі забараніць журналістам на выбарчых участках праводзіць фота- і відэаздымку з любога месца. І дазволіць здымаць толькі з таго месца, якое вызначыць старшыня камісіі.
zhodinonews.by

zhodinonews.by

На прэс-канферэнцыі, адказваючы на ​​пытанне журналістаў пра тое, ці можна будзе весці стрым з выбарчых участкаў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што такая магчымасць у журналістаў будзе. У назіральнікаў — толькі з дазволу ўсіх членаў камісіі.

— Калі вы будзеце прысутнічаць як журналіст, як прадстаўнік СМІ, то такая магчымасць вам будзе прадастаўлена. Што да ўмоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца, то гэта будзе месца, якое вам вызначыць старшыня камісіі. Калі вы будзеце, як назіральнік, то весці фота- і відэаздымкі вы можаце толькі са згоды ўсіх членаў камісіі, якія будуць знаходзіцца за сталом, — сказала Ярмошына.

КіраўніцаЦВК таксама адзначыла, што яе запрасілі да суседзяў назіраць у верасні за выбарамі ў Масгардуму. За мітынгамі, якія праходзяць у расійскай сталіцы, Ярмошына «збольшага сочыць», але каментаваць «палітычны крызіс» у суседзяў не гатовая.

 Гэта чыста палітычнае пытанне, каментаваць яго я не маю права, — заявіла старшыня ЦВК.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: