Ярмошына: Папраўкі няхай уносяць, але вырашыць ЦВК

Дэмсілы, пры дапамозе дэпутата Ганны Канапацкай, плануюць ўвесці змены ў Выбарчае заканадаўства.
Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына


Папраўкі ў выбарчае заканадаўства павінны задавальняць усіх суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы, а не адну палітычную партыю, якая праз свайго дэпутата вырашыла ўнесці адпаведны законапраект у парламент. Такую заяву зрабіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, Аб’яднаная грамадзянская партыя пры дапамозе партыйнага дэпутата Ганны Канапацкай мае намер унесці ў Палату прадстаўнікоў распрацаваны сумесна з іншымі дэмакратычнымі сіламі праект паправак у Выбарчае заканадаўства.

Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам будзе з'яўляцца галоўным экспертам пры распрацоўцы паправак у выбарчае заканадаўства, якія плануецца зрабіць пасля вывучэння выніковай справаздачы БДІПЧ АБСЭ па выніках парламенцкіх выбараў гэтага году.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!