Яшчэ адзін палітык заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах

Кіраўнік ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Алег Гайдукевіч будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, піша Радыё Рацыя
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні камітэта партыі дзявятага лютага, – піша Tut.by.

Ліберальна-дэмакратычная партыя таксама плануе правесці Кангрэс патрыятычных сіл, на якім прадставіць праграму і каманду кандыдата ў прэзідэнты. Раней пра ўдзел у выбарах заявілі Ганна Канапацкая, Юрый Губарэвіч, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова, Аляксей Янукевіч, Мікалай Казлоў, Сяргей Чэрачэнь.

Такі намер не выключалі Аляксандр Ярашук, Сяргей Ціханоўскі і Дзмітрый Кучук. І, зразумела, Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: