Яшчэ затрыманні актывістаў!

Працягваюцца затрыманні актывістаў у рэгіёнах.
Сяргей Сыс у Фэйсбуку паведаміў пра чарговыя затрыманні актывістаў у рэгіёнах.
"Праваабаронцы з Бабруйска ўдакладняюць: затрыманыя — Уладзімір Чабан, Эдуард і Юрый Грынявіцкі, Яўген Габрэлян, Аляксей Калеснікаў. Іх пад канвоем вяртаюць у Бабруйск.

У Вялейцы супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілях дзяжураць каля дамоў мясцовых актывістаў Аляксея Сюдака, Міхася Куляша і Паўла Хаванскага".

Таксама пра затрыманне паведаміла Вольга Чайчыц. "Не можам выехаць з вёскі, дзе жывем. Затрымалі каля дому. Са святам!" — напісала яна.

На выедзе з Магілёва раніцай 25 сакавіка затрымалі 11 актывістаў кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “За справядлівую і незалежную судовую сістэму” і сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК,паведамляе bchd.info. Актывістаў, якія накіроўваліся на дазволены ўладамі мітынг у Менску, затрымалі нібыта па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў.

“Такая нагода для затрымання нібыта за наркотыкі – гэта проста здзек, прававое бязмежжа”, - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Перадае праваабаронца Барыс Бухель: “Магілёў. У 9-50 патэлефанавала Ухарэнка Валянціна (прозвішча - на слых): у 5 км ад горада на мінскай трасе каля вёскі Сумарокава затрымалі 11 чалавек, якія ехалі ў Менск ... Вязуць ў РАУС Магілёўскага раёна. Мент сказаў, што паступіў сігнал. А які, за што затрымліваюць, не сказаў. Адказваў толькі: усё даведаецеся ў РАУС, садзіцеся ў іх машыну і папярэдзіў пра ўжыванне сілы. Валянціна Ухаренко сказала, што да адной жанчыны ўжылі сілу і павялі да міліцэйскай машыне. Пад'ехала яшчэ некалькі міліцэйскіх машын. Шмат амапаўцаў. Тэлефон адключыла".

У Маладэчне дзесьці ў пачатку на 10-ую затрымалі Анатоля Гмызу. Быццам бы для праверкі дакумэнтаў. Цяпер ён у РАУСе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

Віцебск. Заяўнік шэсцця і мітынгу Уладзімір Кійко заблакаваны людзямі ў цывільным у сваёй кватэры. Ля пад'езда стаіць машына УАЗ. Актывіста Леаніда Аўтухова заблакавалі ў сваім доме у Гарадку Віцебскай вобласці. Як стала вядома, яго тэрмінова выклікаюць сёння ў райаддзел міліцыі.

У Слоніме затрыманы Іван Бедка, які збіраўся ехаць у Менск аўтобусам.

У Оршы затрыманы Генадзь Шэпелеў, які выйшаў са сцягам да помніка Уладзіміру Караткевічу. Складаюць пратакол.

Пра першае затрыманне ў Віцебску паведамляе праваабаронца Леанід Свецік. Ля помніку Альгерду затрыманы Мікола Кучарэц, пасля таго як той развярнуў БЧБ сцяг. Ен дастаўлены ў Кастрычніцкі РАЎС.

Па дарозе з Салігорску ў Мінск затрыманы Уладзімір Шыла.

Толькі што паступіла паведамленне ад Эдварда Баланчука. Узялі на прыпынку, чакаў маршрутку на Менск. Адвезьлі ў РАУС на "размову".

Журналістка газеты “Вячэрні Бабруйск” Ірына Купцэвіч піша, што іх машыну затрымалі на выездзе з горада каля Баяраў. Затрымалі ўсіх чаторох і вязуць у РАУС. Прозвішчы: Іван і Аляксандр Хамрэнкі, а таксама журналістка Ірына Хамрэнка-Ушакова.

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі запланавала на 25 сакавіка правядзенне спецыяльнай аперацыі "Фільтр" з не зусім зразумелымі мэтамі і задачамі. Існуе верагоднасць, што такім чынам улады спрабуюць спыніць аўтатранспарт, на якім многія рэгіянальныя актывісты дабіраюцца да Мінску.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Павел Севасцьян на маршрутцы ехалі ў Менск. Са Слоніма ім выехаць удалося спакойна, так, як адзін з сяброў згуртавання Іван Бедка быў затрыманы ў Слоніме. Падчас руху па трасе Баранавічы – Менск маршрутку спынілі на тэрыторыі Карэліцкага раёна і з яе высадзілі Алеся Масюка і Паўла Севасцьяна. Слонімцаў адвезлі ў Карэліцкі РАУС. Цяпер яны знаходзяцца ў Карэлічах. Івана Бедку ў 12 гадзін 15 хвілін выпусцілі са Слонімскага РАУС, паведамляе racyja.com.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ЯК47
  • 2018-03-28 08:28:37
Все нелюди в форме омона давали присягу на защиту народа!А в итоге этот самый народ от них и страдает!Оказывается что они защищают интересы Лукашенко,значит они наёмники,а раз они наёмники-пусть он их и содержит за своё бабло,а не за народное!Больше похоже на банд-формирования силовые структуры!