Еўракамісія: Важна, што ў дзень галасавання ў Беларусі было спакойна

Беларуси трэба выканаць рэкамендацыі АБСЕ ў галіне выбарчага заканадаўства. Але ж добра, што дзень выбараў прайшоў спакойна. Такую заяву высокіх чыноўнікаў ЕС распаўсюдзіла прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі.



"Еўрапейскі саюз ўважліва назіраў за ходам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 11 кстрычніка 2015 г. у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў перыяд папярэдняга галасавання і ў перыяд перадвыбарчай агітацыі.

 

Важна, што дзень галасавання быў праведзены ў спакойнай абстаноўцы.

 

Мы прымаем пад увагу папярэднія заключэнні і высновы Місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Згодна Місіі, Беларусі яшчэ трэба прайсці значны шлях, каб выканаць абавязацельствы, узятыя на сябе ў рамках АБСЕ, па правядзенні дэмакратычных выбараў. Неабходна выканаць работу па паляпшэнню сістэмы правядзення выбараў, асабліва ў дачыненні да збалансаванасці выбарчай адміністрацыі і працэдур, якія прымяняюцца ў дзень галасавання", — гаворыцца ў заяве віцэ-прэзідэнта Камісіі Федэрыкі Магерыні і Камісара па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана з нагоды чарговых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У Еўракамісіі мяркуюць, што напярэдадні парламенцкіх выбараў 2016 года ўладам варта выканаць гэтыя рэкамендацыі.

"Мы гатовыя дапамагчы Беларусі ў яе намаганнях па прывядзенню выбарчых працэдур у адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ і іншымі стандартамі дэмакратычных выбараў", — адзначаецца ў заяве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!