Юрый Губарэвіч: Санкцыі — гэта лагічны адказ з боку ЕС

Пасадка самалёта Ryanair стала крытычнай памылкай беларускага рэжыму. Пра гэта распавёў старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у эфіры «Радыё Рацыя».

Гэты інцыдэнт, на думку палітыка, паказаў, што рэжым Лукашэнкі — гэта не толькі ўнутраная праблема Беларусі, але і міжнародная праблема, звязаная з пытаннямі бяспекі:

— Калі раней адгаворкі супраць прымянення больш жорсткіх мераў, яны тычыліся таго, што, магчыма, гэта ўсё ўнутраная справа беларусаў. Яны павінны вырашаць яе самастойна, гэта шэраг заходніх палітыкаў маглі выступаць з такой пазіцыяй, то цяпер рэжым праявіў сябе як пагрозу ў бяспецы ў міжнародным плане, пасля пасадкі самалёту.

“Таму санкцыі — гэта лагічны адказ з боку Еўрапейскага саюза, а таксама, магчыма, і ЗША могуць прымяніць дадатковы пакет санкцый”, — не выключае палітык.

Юрый Губарэвіч таксама адказаў на аргументы адносна таго, што санкцыі нашкодзяць самому беларускаму грамадству:

— Трэба разумець першапрычыну ў гэтай сітуацыі. Канешне, мы былі б толькі за тое, каб унутраныя праблемы беларусаў вырашаліся ўнутры Беларусі шляхам дыялогу, шляхам перамоваў. Дэмакратычныя сілы неаднаразова прапаноўвалі менавіта такі падыход тым людзям, якія зараз утрымліваюць уладу ў Мінску. Мы бачым, што дыялог не атрымліваецца. Санкцыі — гэта хіба адзіная магчымасць краін Захаду настаяць на выкананні Беларуссю сваіх міжнародных абавязкаў.

 “Парушэнні, якія адбываюцца — настолькі відавочныя і настолькі супярэчаць усім каштоўнасцям, якія ёсць у дэмакратычных краінах, што не рэагаваць на гэта краіны Захаду ўжо проста не могуць”, — дадае Юрась Губарэвіч.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: