Юрый Губарэвіч: Улада, магчыма, сама спалохалася

Правацэнтрысцкая кааліцыя працягвае падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка каля Опернага тэатра.

 

Пра гэта ў эфіры "Еўрарадыё" паведаміў лідар Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

Як паведамлялася раней, месца правядзення акцыі на Дзень Волі і яе фармат (мітынг і канцэрт) прапанавалі гарадскія ўлады Мінска. Аднак за некалькі дзён да акцыі пачаліся затрыманні: 21 сакавіка былі затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі.  

На думку Губарэвіча, гэтыя дзеянні могуць тлумачыцца тым, што ўлада, верагодна сама спалохалася. Ён нагадаў, што дзеянні ўлады ў палітычнай лібералізацыі адбываюцца непаслядоўна: крок наперад, два крокі назад, два — убок. "Прычым, тэмп задае галоўная асоба дзяржавы", — дадае Губарэвіч.

euroradio.fm
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць