Юрыст штаба Бабарыкі: Правы назіральніка па-ранейшаму вызначаны Выбарчым кодэксам

Артыкул 13 Выбарчага кодэкса гарантуе права назіральнікам знаходзіцца на ўчастку ў дзень галасавання. Пра гэта нагадаў адвакат і давераная асоба Віктара Бабарыкі Максім Знак, каментуючы адказ ЦВК з нагоды абмежавання колькасці назіральнікаў на участках.
Максім Знак

Максім Знак

— У Выбарчым кодэксе ў арт. 13 замацаваны правы назіральнікаў, у тым ліку права знаходзіцца ў дзень галасавання ў памяшканнях для галасавання з моманту пламбавання ці апячатвання скрыняў для галасавання да сканчэння падвядзення вынікаў галасавання; прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання грамадзян.

Па арт. 65 Канстытуцыі, правядзенне выбараў ажыццяўляецца галосна. Па арт. 112 Канстытуцыі, пры разыходжанні нарматыўнага акту і Канстытуцыі суд прымяняе норму Канстытуцыі, — піша юрыст на сваёй старонцы ў Facebook.

На думку Максіма Знака, нарматыўны характар ​​пастановы ЦВК з'яўляецца спрэчным.

— Па арт. 4 Закона аб нарматыўна-прававых актах прававыя акты распарадчага і (або) арганізацыйнага характару, якія прымаюцца ў адпаведнасці з ВК, ставяцца да ненарматыўных (і, вядома, не дзейнічаюць у частцы, якая супярэчыць закону, а таксама могуць быць абскарджаны ў судзе). Але нават калі пастанова — нарматыўны акт, дзейнічае Выбарчы кодэкс, які мае большую сілу  (акт на 4 прыступкі вышэй, чым пастанова міністэрства, ведамства, іншага органа дзяржаўнага кіравання). Рэзюмэ? Правы назіральніка па-ранейшаму вызначаны Выбарчым кодэксам — выразна і ясна, — зазначае ён.

Нагадаем, напярэдадні ЦВК на сваім сайце адказаў на скаргі з нагоды абмежавання колькасці назіральнікаў на участках: згодна з ч. 4 арт. 13 Выбарчага кодэкса, камісія мае права вызначаць парадак прысутнасці назіральнікаў пры правядзенні выбараў і падстаў для адмены гэтага рашэння «ва ўмовах, калі распаўсюд каронавіруснай інфекцыі цалкам не спынены, не маецца».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: