Каардынацыйная рада працягне працу без прэзідыума

Каардынацыйная рада працягне працу пасля затрымання або выправаджэння з Беларусі амаль усіх членаў яге прэзідыума, паведамілі "Інтэрфаксу" у суботу ў прэс-службе арганізацыі.
Разам з тым, склад прэзідыума мяняцца не будзе, сказалі ў КР.

"Згодна са змяненнямі ў рэгламенце ад 6 верасня, у выпадку, калі ў чальцоў прэзідыума няма магчымасці прымаць рашэнні, рашэнні ў КР прымаюцца Асноўным складам простай большасцю галасоў. Такім чынам, дзейнасць КР працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчыма. На ўчорашняй сустрэчы гэта было пацверджана ", - сказалі ў прэс-службе.

"Сам склад прэзідыума застаецца ранейшы", - дадалі ў прэс-службе.

18 жніўня прыхільнікі Святланы Ціханоўскай стварылі Каардынацыйную раду (КР) з мэтай транзіту ўлады ў краіне шляхам правядзення новых выбараў. Улады Беларусі лічаць гэты орган неканстытуцыйным.

На гэты час практычна ўсе члены прэзідыума КР альбо затрыманыя, альбо знаходзяцца за межамі Беларусі. Так, у аўторак на мяжы Беларусі і Украіны была затрыманая Марыя Калеснікава. Яе паплечнікі сцвярджаюць, што Калеснікаву ўлады хацелі сілком вывезці з краіны, але яна парвала пашпарт. Лукашэнка заяўляў, што "Калеснікава затрыманая за парушэнне правілаў перасячэння дзяржмяжы".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: