Каардынацыйная Рада стварыла «канцэпцыю прымірэння», якая вырашыць лёс чыноўнікаў і сілавікоў

Як гаворыцца ў паведамленіі, на працягу некалькіх месяцаў многія дзяржслужачыя Беларусі здзяйсняюць дзясяткі, а часам і сотні злачынстваў, справакаваных спробай Лукашэнкі незаконна, гвалтоўным шляхам утрымаць уладу пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Сярод гэтых злачынстваў — фізічны гвалт, абмежаванне свабоды грамадзян, дэзінфармацыя ў дзяржаўных СМІ, псаванне маёмасці, канфіскацыя грашовых сродкаў і іншыя рэпрэсіі.


Аднак не ўсе дзяржаўныя служачыя здзяйснялі злачынныя дзеянні, зазначаюць аўтары дакумента. «Каб пераадолець палітычны крызіс і пазбегнуць расколу паміж грамадствам і чыноўнікамі, Каардынацыйная рада распрацавала праект Канцэпцыі аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння. Гэтая канцэпцыя выявіць, хто з чыноўнікаў здзяйсняў злачынныя дзеянні і павінен панесці пакаранне, а хто можа працягнуць працу і будзе спрыяць пабудове новай свабоднай Беларусі», — пішацца ў паведамленні.

Для гэтага будзе створаны спецыяльны орган, які будзе адказваць за аднаўлення законнасці і нацыянальнае прымірэнне.

Орган будзе разглядаць выпадкі прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і тэхнікі, зброі ў дачыненні да грамадзян у сувязі з палітычнай пазіцыяй, парушэнні правоў грамадзян на мірныя сходы, выказванне меркавання, свабоду перамяшчэння, прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці за праяўленую палітычную пазіцыю і іншыя выпадкі палітычных пераследаў.

Меркавана, што тыя дзяржслужачыя, чые дзеянні не пацягнулі за сабой шкоду жыцця або здароўю, будуць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці. Замест гэтага яны могуць абкладацца штрафамі або падвяргацца абмежаванням у сваёй працы пры ўмове раскаяння і добраахвотнага і актыўнага садзейнічання.

Тыя дзяржслужачыя, якія не мелі дачынення да злачынных дзеянняў, працягнуць сваю працу без усялякіх спагнанняў і абмежаванняў.

Азнаёміцца з падрабязным праектам канцэпцыі можна па спасылцы. «Мы разумее, што гэты дакумент важны для будучыні краіны і таму хочам пачуць меркаванне кожнага беларуса», — пішуць стваральнікі канцэпцыі і просяць дасылаць каментары грамадзян на адрас peace@rada.vision. Каментары і прапановы прымаюцца месяц — да 26 снежня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: