Каардынацыйную раду падтрымалі ўжо больш за 300 тысяч чалавек

Інтэрнэт-платформа «Голас», якая вяла паралельны падлік галасоў на выбарах 9 жніўня, цяпер збірае галасы ў падтрымку Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа прыхільнікаў пераменаў.

«Рэжым адмаўляецца чуць людзей і перашкаджае нашай працы, працягвае адрывацца ад рэальнасьці і ўпэўнена вядзе Беларусь да прававога, эканамічнага і знешнепалітычнаму дэфолту»,— заявіла Святлана Ціханоўская разам з сябрамі прэзідуму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам і Вольгай Кавальковай.

Платформа «Голас» заклікала беларусаў падтрымаць Каардынацыйную раду як асноўнага прадстаўніка беларускага грамадства, бо гэта можа паскорыць працэс пераменаў і дазволіць хутчэй сесці за стол перамоваў. На гэты час на заклік адклікнулася 310 тысяч чалавек, пішуць арганізатары.

Спасылка на апытанне ТУТ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: