Каго ў РАУС, а каго ў СК: сілавікі ўзяліся за блогераў перад акцыяй 8 лістапада

У гэтую пятніцу ў Менску плануецца сустрэча з вядомымі блогерамі. Праўда, менавіта на гэты дзень шмат каго з іх праваахоўнікі нечакана сталі запрашаць да сябе.
Гэтак, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін у каментары «Белсату» адзначыў, што яго сёння пільнаваў пад пад’ездам чалавек у цывільным – як потым высветліліся, гэта быў участковы. Але, паводле суразмоўцы, ён паспеў ускочыць на ровар і з’ехаць.

Тым не менш, а 16-ай гадзіне Сяргею Пятрухіну здолелі ўручыць позву ў РАУС на 8 лістапада на 14:00 з нагоды разбіральніцтва адносна графіці.

Ягонаму калегу Аляксандру Кабанаву з Бярозы ў гэты ж дзень трэба з’явіцца ў Следчы камітэт у межах расследавання крымінальнай справы.

Паводле блогера NEXTA, Марату Менскаму патэлефанавалі з незнаёмага нумару і настойліва параілі нікуды не хадзіць 8 лістапада.

«Вядзецца ціск псіхалагічны на блогераў, якія рыхтаваліся наведаць акцыю 8 лістапада. Улады баяцца любых, нават мірных збораў людзей», – пракаментаваў падзеі belsat.eu NEXTA.

Разам з тым Андрэй Павук з Акцябрскага паведаміў, што не заўважыў нейкая асаблівай увагі да сябе з нагоды акцыі. Праўда, ён дадаў, што і не збіраецца наведваць яе.

Айчынныя блогеры запрашаюць беларусаў сустрэцца 8 лістапада на плошчы Свабоды ў Менску, каб абмеркаваць, што рабіць далей ды куды мусіць рухацца краіна. У якасці нагоды выкарыстоўваецца перадвыбарчая кампанія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: