Каля Чырвонага Касцёлу адбылася малітва за незалежнасць Беларусі

У 12.00 каля Чырвонага касцёлу распачалася малітва за незалежнасць Беларусі, прымеркаваная да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, якая адбылася 29 год таму.
Фота са стрыму блогера "Шэры Кот"

Фота са стрыму блогера "Шэры Кот"


На акцыю ў праліўны дождж сабралося 14 чалавек: актывістка Ганна Шапуцька і іншыя. Акцыю здымаў "ціхар" з камерай.

Стрым вёў блогер Шэры Кот. Журналістаў на месцы акцыі заўважана не было.

У гэты раз акцыя абышлася без затрыманняў. Скончылася малітва каля 13.40.

Нагадаем, сёння зранку міліцыянты ўварваліся ў кватэру актывіста Іларыёна Трусава, адабралі ў ягонага дзеда ключы, зачынілі кватэру звонку і заявілі што будуць пільнаваць яго да 13.00 — каб той не трапіў на акцыю.

Па матэрыялах СМІ і сацсетак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!