Каманда Святланы Ціханоўскай адмяніла выбарчы мітынг у Асіповічах

Перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Асіповічах, прызначаны на 29 ліпеня, адменены, піша Еўрарадыё
Мітынг Ціханоўскай у Асіповічах адмянілі, рыхтуюць мітынг у Мінску / t.me/strana_official

Мітынг Ціханоўскай у Асіповічах адмянілі, рыхтуюць мітынг у Мінску / t.me/strana_official

Як паведамляецца ў Telegram-канале "Краіна для жыцця", гэта зроблена з тэхнічных прычынаў.

Разам з тым усіх прыхільнікаў Ціханоўскай запрашаюць на мітынг 30 ліпеня ў Мінску. Ён пачнецца ў парку Дружбы народаў у 18:00.

Падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую прыйдуць такія калетывы, як B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage, а таксама выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas. Вядоўцамі сустрэчы будуць Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: