Камісар ЕС прыедзе ў Беларусь каб сустрэцца з Лукашэнкам і апазіцыяй

Камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні д-р Ёханэс Хан наведае Беларусь 17 кастрычніка ў рамках падрыхтоўкі да Саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі.
Камісар Хан

Камісар Хан

Камісар Хан сустрэнецца з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць прыярытэты маючага адбыцца Саміту Усходняга партнёрства і перспектывы развіцця адносін паміж ЕС і Беларуссю.

Камісар таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі, Беларускага Хельсінскага камітэта і ўдзельнікамі праекта "МОСТ".


Каментаваць