Камісар па правах чалавека Савета Еўропы: пераслед журналістаў і праваабаронцаў непрымальны

Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Дуня Міятавіч адрэагавала на ператрусы, якія сёння зранку прайшлі ў журналістаў і праваабаронцаў.


«Пераслед праз ператрусы, арышты і крымінальны пераслед журналістаў і абаронцаў правоў чалавека, уключаючы партнёраў Савета Еўропы і ААН у Беларусі непрымальныя. Свабода выказвання меркаванняў, асацыяцый і сходаў павінна быць забяспечана ў адпаведнасці са стандартамі правоў чалавека», — напісала яна ў твітары.

Нагадаем, сёння па краіне прайшлі маштабныя ператрусы ў праваабаронцаў, звязаных з праваабарончым цэнтрам «Вясна» і ў супрацоўнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: