Камісія Сейма Літвы прапанавала не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі

Заява была прынята аднагалосна.


Парламенцкая камісія па замежных справах прыняла заяву, у якой называе выбары прэзідэнта Беларусі сфальсіфікаванымі. Камісія прапануе не прызнаваць Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі.

«Камітэт Сейма па замежных справах, падкрэсліваючы, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, былі сфальсіфікаваныя, заклікае Сейм і іншыя адказныя літоўскія інстытуты не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі і прэзідэнта Лукашэнкі як законнага лідара Беларусі» — гаворыцца ў тэксце.

Дэпутат Сейма Жыгімантас Павільёніс распавёў, што заява па Беларусі была прынятая аднагалосна. «Мы не прызнаем гэтыя выбары афіцыйнымі, і ўпершыню ў гісторыі Літвы заяўляем, што не лічым Лукашэнку законным лідарам Беларусі», — сказаў Павільёніс.

У заяве сумесна з Еўрапейскім Саюзам прапануецца правесці «новыя, празрыстыя і цалкам дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі», — паведамляе 15min.lt.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: