Камунізм = фашызм. Цяпер «імем Рэспублікі Беларусь»

На мінулым тыдні адбыўся вельмі паказальны адміністрацыйны працэс. Судзілі нашага аўтара, экс-палітвязня і анархіста Мікалая Дзядка. Судзілі яго нібыта за «распаўсюд нацысцкай сімволікі». Дзядок быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.

Увогуле, судзіць анархіста за прапаганду нацызму — гэта аксюмаран. Анархісты па змоўчванні з’яўляюцца найбольш радыкальнымі антыфашыстамі. Але начальнік трэцяга аддзялення па супрацьдзеянні экстрэмізму ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч, даследаваўшы профілі Дзядка ў сацсетках, знайшоў там выявы свастыкі. Суд, не ўлічыўшы кантэкст, выявіў, вынес вырак.

У гэтым працэсе ёсць два цікавыя моманты, вартыя пільнай увагі. Першы момант: працэс Дзядка не быў адзіным. Адначасова з ім судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» актывістку Марфу Рабкову. У той жа час за такі ж «распаўсюд нацысцкай сімволікі» ў Гомелі пад суд трапіў відэаблогер Арцём Шапараў.

Ва ўсіх гэтых працэсах абвінавачванне — даволі нацягнутае. Шапараў «апрануў» у размытую нацысцкую форму дырэктарку школы, Рабкова змясціла ў сацсетках толькі фотакалаж з шапкай «Class War». Прычым на момант змяшчэння, гэты выраз не быў прызнаны экстрэмісцкім. Падаецца, што ў краіне пачалася кампанія, мэта якой — выставіць сацыяльных актывістаў як прыхільнікаў фашызму, і, такім чынам, дыскрэдытаваць іх у вачах грамадскасці.

Напэўна, у адрозненне ад тых жа актывістаў, улада вельмі пільна глядзіць на каляндар. Актывісты, занятыя Курапатамі і Мундыялем, неяк забыліся, што ў 2019 годзе павінны прайсці парламенцкія выбары, якія могуць быць сумешчаныя з прэзідэнцкімі. І, хутчэй за ўсё, такія спробы дыскрэдытацыі сацыяльных актывістаў можна лічыць пачаткам падрыхтоўкі да палітычных кампаній, якія нас чакаюць ужо вось-вось.

Дарэчы, хвалю рэпрэсій перад выбарамі, скіраваную найперш на сацыяльных актывістаў, прарочыў сам Дзядок у артыкуле «Прэзідэнцкія выбары: як гэта будзе», апублікаваным яшчэ ў красавіку гэтага года. Можа стацца, што, «працэсы за нацызм» як падмурак па дыскрэдытацыі актывістаў — гэта пачатак.

Вельмі важны і другі момант. Свае 10 базавых штрафу Дзядок атрымаў у тым ліку і за калаж, змешчаны ў «НЧ» з нагоды «Дня чорнай стужкі» — Агульнаеўрапейскага дня памінання ахвяраў сталінізму і нацызму. На гэтым калажы свастыка перацякае ў серп і молат. У артыкуле, да якога калаж быў ілюстрацыяй, прыводзіліся факты падабенства савецкага і нацысцкага рэжыму і дыскутавалася пытанне: чаму нацызм асуджаны, а камунізм — не?

Дзядка асудзілі за выяву, на якой свастыка злучаная з сярпом і молатам. Гэта не асобныя выявы свастыкі і сярпа з молатам, гэта адзін сімвал. Ну аніяк савецкія сімвалы не адрываюцца ад партыйнага знаку НСДАП!

Персанальна я супраць прыроўнівання савецкіх сімвалаў да нацысцкіх. Так, і той, і той рэжымы — крыважэрныя. Але СССР усё ж даваў беларусам хоць маленькія шанцы на выжыванне. У ім існавала хоць фармальная, але БССР. У ім фармальна, але прысутнічала права на беларускамоўнае навучанне, існавала беларуская мова, культура, пісьменнікі… Нацысцкімі ж планамі існаванне беларусаў (і габрэяў, і іншых славянаў) не прадугледжвалася ўвогуле. Як ні банальна, але «дзяды ваявалі», і пад «сярпаста-малаткастым» пазбавілі нас ад фізічнага вынішчэння з боку «чыстых арыйцаў».

Але маё дыскусійнае меркаванне больш нікога не хвалюе. Па Канстытуцыі, у нас у краіне тры галіны ўлады — выканаўчая, заканадаўчая і судовая. Судовая галіна ўлады «імем Рэспублікі Беларусь» (гэта зна­чыць — ад усіх нас, і ад майго імя таксама) вызнала, што серп і молат, будучы неад’емнай часткай калажу, з’яўляецца сімвалам, як мінімум прыроўненым да нацысцкага. Такім чынам, Дзядок атрымаў 10 базавых не толькі за свастыку, але і за серп і молат.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Павел Севярынец з нагоды прысуду Дзядку павінны пляскаць у ладкі — яны доўга змагаліся за асуджэнне камунізму і забарону савецкіх сімвалаў. Нечакана для сябе, дамагліся. Хоць у нас у краіне і не распаўсюджанае прэцэдэнтнае права, але асуджэнне Дзядка ў тым ліку за сімвалы СССР дае падставу лічыць іх такімі ж, як нацысцкія.

Што далей? Забарона Камуністычнай партыі Беларусі, якая ўтрымлівае серп і молат у сваёй сімволіцы? Дэмантаж савецкіх помнікаў, якія ўтрымліваюць серп і молат? Па логіцы вынікае так.

P.S. У адпаведнасці з заканадаўствам, згодна артыкулу 17.10 КаАП, не з’яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі выраб, публічная дэманстрацыя і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі фізічнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне тэатральнага, музычнага, цыркавога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, музейнай справы, арганізацыі і правя­дзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасці, сродкаў масавай інфармацыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Кетцаль
  • 2018-07-25 15:18:00
Комментировать больной бред имбецила не имеет смысла.В этом тексте нет и крупицы здравого смысла.Напрашивается один вопрос: где росли и кем воспитывались эти манкурты?
  • Міхал
  • 2018-07-25 15:56:33
Безумоўна: камунізм == фашызму. Але наконт -- "імем ... ", то гэта толькі такое меркаванне аўтара, якое мае права на існаванне. НЕ БОЛЬШ..
  • Васiль
  • 2018-07-25 19:57:51
Какие-то слабые аргументы приводит автор, не бы сказать:" да было, добавил случайно", так теперь "уважаемый" решил ещё и пропиариться активно за счёт этого. Стыдно должно быть за такое, тем более живя в стране, которая больше всего натерпелась от фашизма.
  • Алекс
  • 2018-07-25 21:25:17
Николай оправдывается за промашку со сходкой, за свой хвост, за свою подставу. Решил немного внимание от своего провала отвести. Слабое и жалкое оправдание
  • Мікола Дзядок
  • 2018-07-26 11:06:22
Васiль - А я не выпадкова дадаў, дадаў адмыслова і з пэўнай мэтай. Ніякай выпадковасці! Наконт "прапіярыўся" - ну канешне прапіярыўся, а што, гэта нешта дрэннае?

Про "страну которая натерпелась от фошызма" ну гэта вы раскажыце камусьці хто гісторыі не ведае. Ад нацыстаў Беларусь цярпела 4 гады, ад камуністаў - 70.


Алекс - у вас там у ГУБАЗіКу ўжо падраздзяленне каментатараў адкрылі ці што)? У сэнсе "Николай оправдывается"? Ты так тарапіўся напісаць камент што нават не заўважыў што артыкул не майго аўтарства?
  • Dux
  • 2018-07-28 07:47:32
Слабы і нелягічны артыкул ад нам.галоўнага рэдактара (выглядае на рэдакцыйную палітыку?)

Як перасьлед за нацысцкую сымболіку мажліва інтэрпрэтаваць як пераслед... за савецкую сымболіку??? Фігураваньне выявы зпалучаных нацысцкага і камуністычнага сымбаляў нічога не пацьверджае - можа быць нават перасьлед за апаскуджваньне савецкай сымболікі праз тое ганебнае зпалучэньне.
  • Dux
  • 2018-07-28 07:47:52
Ну і дзеля пацьверджаньня прафэсійнай адпаведнасьці: дзе ў генпляне "Усход" фігуруе: "Нацысцкімі ж планамі існаванне беларусаў (і габрэяў, і іншых славянаў) не прадугледжвалася ўвогуле" ???

Не абвяргаючы агулам злачыннага нацыстоўскага рэжыму (як і савецкага) - да прыкладу, Генрих Гиммлер в «Некоторых соображениях по обращению с чужеродными народами Востока» отметил: «При обращении с чужеродными народами Востока мы должны настолько, насколько это возможно, признавать право существования отдельных народностей и заботиться о них, то есть наряду с поляками и евреями выделять украинцев, белорусов, гуралей, лемков и кашубов. Если будут обнаружены еще какие-либо малые народы, то также и они.»
  • Кастусь
  • 2018-08-01 18:18:19
Ага,асаблiва,калi аб гэтым разважае той, хто стаiць пад бчб i нясе такi брэд сiвай кабылы.
  • Кастусь
  • 2018-08-01 18:23:56
«імем Рэспублікі Беларусь» (гэта зна­чыць — ад усіх нас, і ад майго імя таксама) Не не так сама,бо вы к гэтаму не маеце дачынення..Бо у вас бчб сiмвал,пад якiм у суполкi з нацыстскiм знiшчалi жыхароу Беларусi.

Больш цікавага на «Новым Часе»: