Канапацкая паскардзілася на ЦВК у Вярхоўны суд

Былая дэпутатка Ганна Канапацкая падала скаргу ў Вярхоўны суд на Цэнтральную Выбарчую камісію з-за датэрміновага спынення паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў.
Скарга была пададзеная яшчэ 13 снежня. Канапацкая просіць суд прызнаць незаконнай пастанову ЦВК ад 22 лістапада аб правядзенні 6 снежня першай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, а таксама абавязаць ЦВК адмяніць гэтую пастанову.

Экс-дэпутатка лічыць пастанову незаконнай, паколькі згодна з Канстытуцыяй тэрмін паўнамоцтваў парламента складае чатыры гады. Паводле падлікаў Канапацкай, паўнамоцтвы шостага склікання Палаты прадстаўнікоў павінны завяршыцца толькі 11 кастрычніка 2020 года. Пры гэтым, на яе думку, законныя падставы для датэрміновага спынення паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў адсутнічалі.

«Не маючы асаблівых ілюзій адносна вынікаў яе (скаргі — НЧ) прыняцця і разгляду Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, лічу неабходным праінфармаваць пра гэта шырокую грамадскасць і дэмакратычныя інстытуты ў нашай краіне і за яе межамі», — напісала Канапацкая на сваёй афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку.

Таксама палітык мае намер у найбліжэйшы час накіраваць скаргу на кіраўніцтва ЦВК у Генеральную пракуратуру.

Паводле  racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: