Канапацкая пра Чэрачня, Дзмітрыева і Ціханоўскую: «Шоў хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчынак-рагатушак»

Заяву па ўдзелу ў тэледэбатах Ганна Канапацкая размясціла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку з рэмаркай «З бясконцай павагай да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі».
Ганна Канапацкая, facebook.com

Ганна Канапацкая, facebook.com

Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая напісала на старонцы ў фэйсбуку пост пра свой удзел у тэледэбатах. А дакладней, няўдзел.

«З цяжкім сэрцам і вялікім шкадаваннем паведамляю аб прынятым мной рашэнні. 20 ліпеня 2020 года, накіроўваю афіцыйны ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з паведамленнем аб адмове ад удзелу ў тэледэбатах, у адпаведнасці з пунктам 9 кіраўніка 3 Палажэння аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе, зацверджаных Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 2020/06/04 № 86 з прапановай пераразмеркаваць прадастаўлены мне законам час сярод іншых кандыдатаў альбо іх давераных асоб», — напісала кандыдатка.

Такое рашэнне яна патлумачыла наступным чынам:

«Два маіх канкурэнта па ўласнай дурноце і прагнасці, рашучымі дзеяннямі свайго былога гаспадара, ліквідаваны. І, здаецца, трэба быць задаволенай. Аднак, як чалавек дарослы і палітыкаадказны, не магу дазволіць сабе пераступіць праз маральна-этычнае.

У сітуацыі самаўхілення ад прадугледжаных законам публічных зносін у тэледэбатах на вачах выбаршчыкаў майго адзінага рэальнага суперніка, усведамляючы сваю істотную перавагу над астатнімі сваімі канкурэнтамі, разумеючы ўсю адказнасць за захаванне і ўстойлівасць псіхічнага здароўя некаторых іх прыхільнікаў, лічу неабходным заявіць.

Як вопытны палітык, які адбыўся, я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя больш слабымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячым шоў пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчынак-рагатушак, дазволіць сабе не магу ніяк».

Нагадаем, акрамя Ганны Канапацкай кандыдытамі ў прэзідэнты Беларусі з'яўляюцца Аляксандр Лукашэнка (якога Канапацкая ўжо акрэсліла адзіным апроч сябе самой «сур'ёзным палітыкам у кампаніі»), Святлана Ціханоўская; Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Чэрачань.

«Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць», — так аргументавала кандыдатка сваю адмову ад тэледэбатаў.

Паводле facebook.com




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: