Кандыдат-тунеядзец Шульган пакідае выбарчую гонку

"Выбарчы штаб Юрыя Шульган афіцыйна з горыччу вымушаны паведаміць, што Юрый Шульган спыняе свой удзел у перадвыбарнай гонцы ў якасці кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па прычыне адсутнасці ў пашпарце штампа аб рэгістрацыі месца жыхарства", — так гаворыцца ў афіцыйнай заяве штабу.



Як гаворыцца ў адпаведнай заяве, праблема была выяўленая ў момант атрымання пашпарта на рукі, пошук прымальных варыянтаў па яе вырашэнню ў самыя кароткія тэрміны не даў вынікаў.

Сябры выбарчага штаба і Юры Шульган асабіста дзякуюць усім, хто, валодаючы грамадзянскай мужнасцю, запісаліся ў ініцыятыўную групу кандыдата-дармаеда.

Разам з тым, выбарчы штаб Юрыя Шульган публічна заяўляе аб сваёй рэарганізацыі ў грамадзянскую ініцыятыву "Незалежнае Назіранне Юрыя Шульган", якая будзе ўважліва сачыць за ходам далейшай выбарчай кампаніі, паводзінамі іншых кандыдатаў, выкрываць абуральныя парушэнні выбарчага заканадаўства і даносіць ўсе факты да шырокай грамадскасці.

Юрый Шульган паходзіць з Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы паступіў у Брэсцкі дзяржаўны універсітэт на спецыяльнасць "Гісторыя і гісторыя сучаснай культуры», але быў адлічаны, як ён сам заяўляе, «за грамадскую дзейнасць і палітычную нядобранадзейнасць». З 2002 года Юрый Шульган, па яго словах, жыве ў Мінску «у шматлікіх сяброў з прадстаўнікоў сталічнай багемы».

Балатавацца ў прэзідэнты Шульган вырашыў пасля выхаду дэкрэта № 3  «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», яго вылучэнне падтрымала Беларуская партыя "Зялёныя". 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-07-16 21:54:45
Аёй, ну што ж вы так... Трэ было дакументы без штампіка аб рэгістрацыі падаваць; штамп - гэта праблема дзяржавы, а не грамадзяніна.
  • ВР
  • 2015-07-16 23:28:16
Толькі што прачытаў на адным сайціку, што штаб Шульгана пераглядае гэтае рашэнне :) І заўтра можа аднесці дакументы ў ЦВК.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: