Кандыдаты ў дэпутаты ад АГП заявілі аб дыскрымінацыі па палітычных матывах і дамагаюцца тэлеэфіру

23 кастрычніка кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Назіральны савет па кантролю за перадвыбарчай агітацыі в СМІ, які створаны пры Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Ён просіць старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну склікаць адпаведнае паседжане, каб разабрацца аб прычынах, па якім яго зварот да выбаршчыкаў не прапусцілі ў тэлеэфір у Гомелі. Ён просіць абавязаць тэлерадыёкампанію “Гомель” прапусціць у тэлеэфір раней запісаны зварот на выбаршчыкаў.

Таксама кандыдат падаў адпаведныя скаргі на цэнзураванне свайго выступу да кіраўніка тэлерадыёкампаніі “Гомель” і Гомельскую абласную выбарчую камісію. Ён заяўляе аб парушэнні права на свабоду выказвання меркавання, на свабоду абірацца і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, якія забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў, аб дыскрымінацыі кандыдата ў дэпутаты па палітычных матывах.

24 кастрычніка такім шляхам таксама пайшла другі кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая балатуецца па І’ўеўскай выбарчай акрузе №54 Ірына Давідовіч. Яе тэлезварот да выбаршчыкаў не прапусцілі ў тэлеэфір вечарам 23 кастрычніка.

Тэлезвароты абодвух кандыдатаў ад АГП даступныя на партыйным сайце. Уладзімір Няпомняшчых заклікае да імпічменту Лукашэкі, а Ірына Давідовіч прайшлася па малодшаму Лукашэнку - Мікалаю, якому генералы аддаюць чэсць.


Паводле gomelspring.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!