Карбалевіч: Размовы апазіцыі адносна пераносу выбараў — не сур’ёзныя

У Беларусі рыхтуюцца да выбараў і нават ніякай гаворкі пра нейкі перанос у сувязі з каронавірусам няма. Палата прадстаўнікоў 8 траўня плануе разгледзіць пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.



Варта зазначыць, што ў графіку працы дэпутатаў, які апублікаваны на сайце Палаты прадстаўнікоў, з 6 па 8 траўня значыцца «праца ў выбарчых акругах», а пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў ёсць толькі 21 траўня.

Ранейшыя размовы апазіцыі адносна пераносу выбараў, як кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч, — не сур’ёзныя:

— Гэта наўрад ці, і Лукашэнка пра гэта казаў. І калі ўжо парад адбываецца, то прэзідэнцкія выбары дакладна адбудуцца, тым больш што сітуацыя нават спрыяльная для Лукашэнкі. Дзейнасць апазіцыі фактычна паралізаваная, канкурэнтаў асаблівых няма. Да таго ж ёсць спадзеў, што гэтая пандэмія закончыцца ў любым выпадку.

Раней падчас размовы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дата наступных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе вызначаная найбліжэйшым часам. Апошні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 31 жніўня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: