Карэспандэнтак Свабоды і Белсату будуць судзіць у Оршы

Усяго ў Оршы сёння былі затрыманыя 8 чалавек, з іх два журналісты: Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава, якая вяла жывы рэпартаж з акцыі ў Оршы для тэлеканалу Белсат.
Галіна Абакунчык — лаўрэатка прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» за 2016 год. Фота Радыё Свабода

Галіна Абакунчык — лаўрэатка прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» за 2016 год. Фота Радыё Свабода


Затрыманую пасля «Маршу недармаедаў» у Оршы карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык будуць судзіць заўтра ў Аршанскім судзе. Ноч яна правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў Свабодзе дзяжурны Аршанскага РАУС.

Галіна Абакунчык была затрыманая сёння а 14.20 па заканчэньні акцыі пратэсту ў Оршы міліцыянтамі ў цывільным і ў форме, якія не прадставіліся. Галіна вяла жывы рэпартаж з акцыі. Як распавялі сведкі здарэння, у пастарунак яе даставіў супрацоўнік у цывільным. Галіна запатрабавала, каб супрацоўнікі прадставіліся і патлумачылі прычыны затрымання. Гэтага яны не зрабілі. Пры гэтым у Галіны сілай, прыціснуўшы да сцяны, забралі тэлефон, не далі звязацца з рэдакцыяй. Пасля знаходжання ў пастарунку «Бабінічы» Галіну даставілі ў галоўны будынак РАУС для «высвятлення асобы». Допыт доўжыўся каля 6 гадзін. У Галіны было з сабою пасведчаньне МЗС Беларусі аб акрэдытацыі і пашпарт.

У чым абвінавачваецца Галіна Абакунчык, у РАУС не змаглі патлумачыць.

Усяго ў Оршы сёння былі затрыманыя 8 чалавек, з іх два журналісты: Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава, якая вяла жывы рэпартаж з акцыі ў Оршы для тэлеканалу Белсат.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: