«Кармленне галубоў» пашыраецца за межы Брэста

Акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода і дзеянняў уладаў будуць працягвацца і ў іншых гарадах Брэсцкай вобласці. Пра гэта распавёў удзельнік пратэстаў, грамадскі дзеяч Андрэй Сліж.
На мінулых выходных да актыўных дзеянняў далучыўся Пінск — наперадзе іншыя гарады рэгіёну, а таксама Гомель і Магілёў, — адзначыў ён:

— Патрэбна, як мне падаецца, каб ва ўсіх больш менш буйных гарадах такія акцыі ладзіліся, таму што не ўсе могуць прыехаць у Брэст. На месцы ў сябе праводзіць, каб народ падштурхнуць да нейкіх дзеянняў. Акумулятарны завод — гэта ўжо вынік дзеянняў улады, таму гэтыя пратэсты ўжо перарастаюць не канкрэтна супраць акумулятарнага завода, а менавіта супраць дзеючай улады і ўсіх тых наступстваў іх дзейнасці.

Андрэй Сліж звярнуў увагу, што людзі не павінны баяцца выходзіць і выказваць сваю пазіцыю. Чым больш людзей — тым хучэй прадстаўнікі ўлады пачнуць прыслухоўвацца да меркавання народа.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: