Кіеў адмовіўся ад Мінска як перамоўнай пляцоўкі па Данбасе

Прадстаўнікі Кіева катэгарычна адмовіліся вярнуцца ў Мінск да перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, паведаміў журналістам паўпрад РФ у Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Барыс Грызлоў.


«Кіеў катэгарычна адмовіўся вярнуцца да працы ў Мінску», — сказаў ён, каментуючы вынікі сённяшняга пасяджэння трохбаковай кантактнай групы (ТКГ), піша «Беларускі партызан» са спасылкай на «Інтэрфакс-Захад».

Як лічыць Грызлоў, да пандэміі Мінск адпавядаў патрабаванням па забеспячэнні паўнавартаснага ўдзелу ўсіх бакоў мінскага фармату, асабліва Украіны і самаабвешчаных ДНР і ЛНР і цяпер «важна сфармуляваць канкрэтныя прапановы па вырашэнні гэтай сітуацыі».

Яшчэ вясной прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ заяўлялі, што адмовяцца ад паездак на перамовы ў Беларусь з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама з-за «варожай рыторыкі» ўладаў Мінска ў дачыненні да Украіны па прычыне «знаходжання першых пад уплывам Расіі».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: