Кіпр не будзе блакаваць санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні Беларусі

Кіпр не будзе блакаваць рашэнне Еўрасаюза ў справе Беларусі, паведаміў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Кіпру сёння ў Бруселі, дзе адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў ЕС, піша Свабода.
Фота: Joko / imagebroker.com / Global Look Press

Фота: Joko / imagebroker.com / Global Look Press

Міністр замежных справаў Кіпру Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы заявіў:

«Рэакцыя Еўрасаюза на парушэнні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэнні суверэнітэту і суверэнных правоў краін-удзельніц ЕС, наша рэакцыя на любое парушэнне нашых фундаментальных каштоўнасцяў і прынцыпаў — усё гэта не можа рабіцца на замову. Тут мусіць быць паслядоўнасць».

Аднак ён сказаў, што выканае рашэнне Рады.

Перад гэтым Кіпр неаднаразова накладаў вета на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сваё супрацьдзеянне санкцыям адносна Беларусі кіпрскі бок тлумачыў тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзення санкцыяў ЕС супраць Турцыі, якая вядзе выведку газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.

Санкцыйны спіс ЕС уключае прыкладна 40 чалавек, адказных за фальсіфікацыю беларускіх выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ён не можа ўступіць у сілу пакуль рашэнне аб гэтым не будзе прынятае аднагалосна ўсімі 27 краінамі Саюза.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: