Кіраўнік Еўрасавета заклікаў да дыялогу ў Беларусі пры ўдзеле АБСЕ

Шарль Мішэль лічыць адзіным выхадам з сітуацыі ў Беларусі нацыянальны дыялог пры садзейнічанні АБСЕ. Выступаючы на Генасамблеі ААН, ён таксама назваў Навальнага "ахвярай замаху на забойства".
Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль лічыць неабходным арганізаваць у Беларусі "інклюзіўны нацыянальны дыялог" пры пасярэдніцтве АБСЕ. "Гэта адзіны выхад з сітуацыі, якая склалася", — заявіў ён у пятніцу, 25 верасня, выступаючы на ​​сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Мішэль падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя, і ЕС не прызнае іх вынікі. "І мы асуджаем жорсткае падаўленне апазіцыі і мірных пратэстаў. Рэпрэсіі і запалохванні павінныя спыніцца, а ўсе, хто за імі стаіць, павінны быць прыцягнуты да адказнасці і пакараныя", — адзначыў таксама кіраўнік Еўрасавета. Беларускі народ мае права "выбіраць сваю будучыню", дадаў Шарль Мішэль.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: