Кіраўнік МЗС Аўстрыі: Санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі

«Рады, што мы прыйшлі да згоды аб санкцыях у дачыненні да Беларусі, якія будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі», — заявіў міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг, перадае «Радыё Свабода».
Кіраўнік МЗС Аўстрыі Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская. Вена, кастрычнік 2020 г.

Кіраўнік МЗС Аўстрыі Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская. Вена, кастрычнік 2020 г.

Паводле слоў Шаленберга, якія прыводзіць прэс-служба МЗС Аўстрыі ў «Твітары», толькі што ў яго адбыўся добры абмен думкамі са Святланай Ціханоўскай аб наступных кроках. «З нецярпеннем чакаю нашай сустрэчы ў панядзелак», — адзначыў Шаленберг, маючы на ўвазе запланаванае на 21 чэрвеня ў Люксембургу пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў краін ЕС.


Апошнімі днямі з'явіліся неафіцыйныя паведамленні, што Аўстрыя, якая мае цесныя дзелавыя сувязі з Беларуссю, выступае за змякчэнне новага пакету санкцый, падрыхтаванага Еўрасаюзам. З гэтай прычыны Ціханоўская патэлефанавала кіраўніку МЗС Аўстрыі і, паводле інфармацыі яе прэс-службы, «заклікала краіны ЕС у асобе міністра захоўваць адзінства ў рашэннях па Беларусі».

«Папярэдне офіс Ціханоўскай накіраваў ліст у 27 міністэрстваў ЕС з 31 канкрэтнай прапановай у рэагаванні на дзеянні рэжыму, уключаючы дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і журналістам, ізаляцыю рэжыму і санкцыі», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Ціханоўскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: